Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. СМИ: Трамп поручил составить план вторжения в Гренландию
  2. Опоздали на работу из-за сильного снегопада, а начальник грозит наказанием? Законно ли это — объясняет юрист
  3. Марина Золотова опубликовала первый пост после освобождения
  4. Поезд Пинск-Минск застрял ночью под Дзержинском. То, как повели себя беларусы, восхитило соцсети
  5. Время дешевого доллара заканчивается: когда курс вернется к 3 рублям и куда пойдет дальше. Прогноз валютных курсов
  6. Еще одна страна освобождает заключенных под давлением США
  7. «Сережа договорился отрицательно». Узнали, почему на канале Тихановского перестали выходить видео и что с ним будет дальше
  8. Главного балетмейстера минского Большого театра обвинили в плагиате
  9. Эксперты объяснили, почему Россия ударила «Орешником» именно по Львову


Беларуская культурная ініцыятыва «Годна» выпусціла кавер на песню палітзняволенага юрыста Максіма Знака «Будзе дзень». Яго як выраз салідарнасці запісалі музыканты — падпісанты «Годна», якія знаходзяцца ў Беларусі, таму выпусціць песню яны з меркаванняў бяспекі змаглі толькі на ўмовах ананімнасці.

Максім Знак, нагадвае «Годна», не толькі вядомы адвакат, але яшчэ і бард. Песню «Будзе дзень» ён заспяваў 30 ліпеня 2020 года на першым вялікім мінскім мітынгу на плошчы Бангалор, дзе тады сабралася каля 16 тысяч чалавек. Песня стала свайго кшталту творчым адлюстраваннем меседжа, які трансляваў Віктар Бабарыка і яго выбарчы штаб.

Максім Знак быў затрыманы 9 верасня 2020 года. Праз год яго разам з Марыяй Калеснікавай, адвакатам якой ён быў, асудзілі на 10 гадоў калоніі па абвінавачанні ў змове з мэтай захопу ўлады, закліках да санкцый і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. Максім Знак знаходзіцца ў калоніі «Віцьба» пад Віцебскам.